Уільям Хагінс | |
---|---|
англ.: William Huggins | |
Дата нараджэння | 7 лютага 1824 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1910 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Маргарэт Ліндсі Хагінс |
Род дзейнасці | астраном, фізік, астрафізік, фатограф |
Навуковая сфера | астраномія, астрафізіка і спектраскапія |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Каралеўскі медаль (1866) медаль Кэтрын Брус (1904) медаль Румфорда (1880) медаль Жансена (1888) Актаніянская прэмія (1900) Бэйкераўская лекцыя (1885) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Уільям Хагінс (англ.: William Huggins; 7 лютага 1824 — 12 мая 1910) — англійскі астраном-аматар.
Пабудаваў прыватную абсерваторыю і ажыццявіў назіранні за спектральнымі лініямі выпраменьвання і паглынання розных нябесных аб'ектаў. Першым ужыў спектраскоп для дэталёвага даследавання зорак, паказаў розніцу паміж туманнасцямі і галактыкамі. У 1866 годзе ўпершыню выканаў спектраскапічныя назіранні новай зоркі (Новай Паўночнай Кароны 1866) і выявіў наяўнасць вакол яе газавай абалонкі, якая свеціцца ў лініях вадароду. Першая планетарная туманнасць, якую спектральна даследаваў Хагінс. была Туманнасць Каціны Глаз. У яго гонар названы кратары на Месяцы і Марсе, астэроід 2635 Хагінс.