Карл Эрнст фон Бэр

Карл Эрнст фон Бэр
ням.: Karl Ernst von Baer
Дата нараджэння 17 (28) лютага 1792
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) лістапада 1876 (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johann Magnus von Baer
Дзеці Karl Julius Friedrich von Baer, Alexander Andreas Ernst von Baer, August Emmerich von Baer, Hermann Theodor von Baer і Marie Juliane von Baer
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, заолаг, урач, біёлаг, энтамолаг, прафесар, батанік, землекарыстанне, батанічны калекцыянер, фізіёлаг
Навуковая сфера антрапалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Эрнст Рытэр фон Бэр Эдлер фон Хутхорн (ням.: Karl Ernst Ritter von Baer Edler von Huthorn, у Расіі вядомы як Карл Максімавіч Бэр; 28 лютага 1792, Эстонія — 28 лістапада 1876) — расійскі прыродазнавец, заснавальнік эмбрыялогіі. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1828—1830; 1834—1862; член-карэспандэнт у 1826—1828, ганаровы член у 1830—1834 і з 1862). Адзін з заснавальнікаў Рускага геаграфічнага таварыства, прэзідэнт Рускага энтамалагічнага таварыства. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1854), Парыжскай акадэміі навук (1876; карэспандэнт з 1858).

Біяграфія

У 1814 годзе скончыў Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт. Працаваў у Аўстрыі і Германіі, у 1829—1830 і з 1834 года — у Расіі.

Навуковая дзейнасць

Адкрыў яйцаклетку ў млекакормячых, апісаў стадыю бластулы, вывучыў эмбрыягенез у кураняці, устанавіў падабенства эмбрыёнаў вышэйшых і ніжэйшых жывёл, паслядоўнае з’яўленне ў эмбрыягенезе адзнак тыпу, класа, атрада і інш.; апісаў развіццё ўсіх асноўных органаў пазваночных.

Удзельнік экспедыцый на Новую Зямлю (1837) і Каспійскае мора (1853—1856).

Растлумачыў заканамернасць падмыву берагоў рэк (Закон Бэра).

Рэдактар серыі выданняў па геаграфіі Расіі.

Ушанаванне памяці

Імем Бэра названы мыс на Новай Зямлі і востраў у Таймырскім заліве, грады ў Прыкаспійскай нізіне.

Зноскі

  1. Karl BAER // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Профиль Карла Максимовича (Карла Эрнста) фон Бэра на официальном сайте РАН
  5. Baer; Karl Ernst von (1792—1876) // Сайт Лондонского королевского общества (англ.)
  6. Les membres du passé dont le nom commence par B Архівавана 13 красавіка 2021. (фр.)

Літаратура