Юр’еўскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Ліфляндская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Юр’еў (Дэрпт) | ||
Дата ўтварэння | 1783 | ||
Дата скасавання | 1940 | ||
Насельніцтва (1897) | 190 317 | ||
Плошча | 6 276,7 вёрст² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юр’еўскі павет (да 1893 года — Дэрпцкі павет) — адміністрацыйная адзінка Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі, затым Эстоніі, якая існавала ў 1745—1940 гадах. Павятовы горад — Юр’еў (Дэрпт).
Дэрпцкі павет створаны ў 1745 годзе ў складзе Рыжскай губерні. У 1796 годзе пасля пераўтварэння Рыжскага намесніцтва Дэрпцкі павет увайшоў у склад Ліфляндскай губерні. Дэрпцкі павет быў перайменаваны ў Юр’еўскі Указам імператара Аляксандра III ад 14 студзеня 1893 года.
Пасля таго, як ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і на паставе палажэння Часовага ўрада Расіі ад 30 сакавіка 1917 года «Аб аўтаноміі Эстляндыі» Ліфляндская губерня была падзелена, Юр’еўскі павет разам з іншымі паветамі паўночнай Ліфляндыі з пераважна эстонскім насельніцтвам увайшоў у склад Эстляндскай губерні.
У 1918—1940 гады павет з’яўляўся часткай тэрыторыі незалежнай Эстонскай Рэспублікі і насіў эстонскую назву Тартускі павет (эст.: Tartu maakond).
Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 190 317 чалавек, у тым ліку ў Юр’еве — 42 308 жыхароў.
Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года:
У 1913 годзе ў павеце было 68 валасцей.