The Rolling Stones

The Rolling Stones
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка, блюз-рок, псіхадэлічны рок, рытм-н-блюз, рок-н-рол і блюз
Гады 1962 — па гэты дзень
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Дартфард
Мова песень Англійская
Лэйблы Polydor Records, Columbia Records, Atlantic Records, Virgin Records, Warner Music Group, ABKCO Records, Rolling Stones Records, Decca Records, Interscope Records і London Recordings
Кіраўнік Andrew Loog Oldham, Glyn Johns і Patrick Stansfield
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Браян Джонс
Ян Сцюарт
Дзік Тэйлар
Тоні Чэпмэн
Біл Уайман
Мік Тэйлар
rollingstones.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
The Rolling Stones 1965: Brian Jones, Charlie Watts, Mick Jagger, Keith Richards, Bill Wyman

«The Rolling Stones» (Ролінг Стоўнз) — брытанскі рок-гурт. Адзін з найвялікшых гуртоў у гісторыі рок-музыкі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1962 у Лондане. Назва была абрана паводле песні Мадзі Уотэрса «Rollin' Stone». У першы склад уваходзілі вакаліст Мік Джагер, гітарысты К. Рычард і Б. Джонс, піяніст І. Сцюарт, пазней прыйшлі Б. Уаймен (бас-гітара), Ч. Уотс (ударныя). Дэбютавалі ў 1962, першы альбом пад назвай «Rolling Stones» выйшаў у 1964. У другой палове 1960-х гг. гурт атрымаў міжнароднае прызнанне; росквіт майстэрства прыйшоўся на 1970-я. У пачатку 1990-х гг. музыканты групы, якія даўно сталі культавымі фігурамі, зрабілі беспрэцэдэнтнае турнэ за ўсю гісторыю існавання рок-музыкі. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважалі творы рок-н-рола, песні дуэта Джагер-Рычардс, а з канца 1960-х — толькі ўласныя песні.

Выконваюць рознастылёвыя песні — ад кантры да блюза. Музыка «The Rolling Stones» вызначаецца арыгінальнасцю гучання, моцнай энергетыкай, насычанай эмацыянальнасцю, бунтарскімі паводзінамі і тэкстамі песень, гарманічным зліццём непаўторнага голасу Джагера і запамінальных гіпнатычных рытмаў. Група з’яўляецца лідарам сярод рок-музыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў.

Гурт выдаў 22 студыйныя альбомы ў Вялікабрытаніі (24 у ЗША) і працягвае дзейнасць да цяперашняга часу.

Дыскаграфія

  • 1964 The Rolling Stones (UK)
  • 1964 England's Newest Hit Makers (USA)
  • 1964 12 X 5 (USA)
  • 1965 The Rolling Stones № 2 (UK)
  • 1965 The Rolling Stones, Now! (USA)
  • 1965 Out of Our Heads (UK/USA)
  • 1965 December's Children (And Everybody's) (USA)
  • 1966 Aftermath (UK/USA)
  • 1967 Flowers (USA)
  • 1967 Between the Buttons (UK/USA/Japan)
  • 1967 Their Satanic Majesties Request
  • 1968 Beggars Banquet
  • 1969 Let It Bleed
  • 1971 Sticky Fingers
  • 1972 Exile on Main St.
  • 1973 Goats Head Soup
  • 1974 It's Only Rock and Roll
  • 1976 Black & Blue
  • 1978 Some Girls
  • 1980 Emotional Rescue
  • 1981 Tattoo You
  • 1983 Undercover
  • 1986 Dirty Work
  • 1989 Steel Wheels
  • 1994 Voodoo Lounge
  • 1997 Bridges to Babylon
  • 2005 A Bigger Bang
  • 2016 Blue & Lonesome
  • 2023 Hackney Diamonds

Зноскі

Літаратура

Спасылкі