EBay

eBay Inc.
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: EBAY
Заснаванне 1995
Заснавальнікі Сцяг ЗША П'ер Амідзьяр
Размяшчэнне Сцяг ЗША Сан-Хасэ, ЗША
Ключавыя постаці Джон Донах'ю (CEO і прэзідэнт)
Галіна Аўкцыёны
Прадукцыя Інтэрнэт-аўкцыёны, электронная камерцыя, гандлёвы цэнтр, PayPal
Абарот $11,65 млрд (2011)
Аперацыйны прыбытак $ 1,456 млрд (2009)
Чысты прыбытак $3,23 млрд (2011)
Актывы
  • 23,8 млрд $ (31 снежня 2016)
Капіталізацыя
  • 70,6 млрд $ (2014)
Колькасць супрацоўнікаў ~14,000 (2018)
Аўдытар PricewaterhouseCoopers
Дэвіз Buy it, sell it, love it
Даччыныя кампаніі eBay Korea, Ebay (Ireland), StubHub, StumbleUpon, PayPal, Skype Technologies, Marktplaats.nl, mobile.de і Qoo10.jp
Сайт www.ebay.com

eBay Inc. (NASDAQ: EBAY) — амерыканская кампанія, стваральнік першых буйных анлайнавых аўкцыёнаў eBay. Заснаваны ў 1995 годзе eBay з’яўляецца адным з найбольш яскравых і паспяховых прыкладаў сярод так званых бурбалак даткомаў. Цяпер гэта шматмільярдны бізнес, які прадстаўлены больш чым у 30 краінах. eBay вырас з першапачаткова аўкцыёну фармату «ўстаноўленнага часу» ў аўкцыён фармату «Набыць цяпер» як стандартны прынцып шопінгу. Да верасня 2009 года кампанія валодала вядомым прадуктам Skype.

Гісторыя развіцця

Штаб-кватэра ў Сан-Хасэ

Штаб-кватэра eBay знаходзіцца ў Сан-Хасэ. Стваральнік сайту — іранскі праграміст французскага паходжання П’ер Амідз’яр, які першапачаткова вёў гэту старонку як персанальную.

Адзін з першых лотаў, прададзенных на eBay, была зламанная лазарная ўказка за 14,83 долары. Здзіўлены Амідз’яр звязаўся з пераможцам аўкцыёну з пытаннем, ці зразумеў той, што лазарная ўказка зламаная. У адказе па электроннай пошце пакупнік патлумачыў, што ён з’яўляецца калекцыянерам зламанных указак.

У лістападзе 1996 года eBay падпісаў сваё першае ліцэнзыйнае пагадненне з кампаніей Electronic Travel Auction на выкарыстанне тэхналогіі SmartMarket для продажу квіткоў на летакі і іншыя турысцкія прадукты. Рост быў фенаменальным: у студзені 1997 года сайт правёў 2 млн аўкцыёнаў, у параўнанні з 250 тыс. на працягу ўсяго 1996 года. Кампанія афіцыйна змяніла назву свайго сэрвісу з AuctionWeb на eBay у верасні 1997 года.

Першапачаткова сайт належаў Echo Bay Technology Group, кансалтынгавай фірме Амідз’яра. Ён спрабаваў спачатку зарэгістраваць даменнае імя echobay.com, але не знайшоў яго, бо яно было занята Echo Bay Mines, золатаздабываючай кампаніяй. Таму было вырашана скараціць назву аўкцыёну да eBay.com.

Кампанія паступова пашырала катэгорыі тавараў, якія выстаўляліся на таргі: ад прадметаў калекцыянавання да практычна любых тавараў. Бізнес рос хутка і ў лютым 2002 года кампанія набыла IBazar, падобны еўрапейскі анлайн-аўкцыён, заснаваны ў 1995 годзе, а затым купіла плацёжную сістэму PayPal.

Самыя незвычайныя лоты

  • У маі 2006 года на таргі выстаўленыя рэшткі форту Мантгомеры, яго мураваных умацаванняў, пабудаванных у 1844 годзе. Першы аўкцыён завяршыўся 5 чэрвеня 2006 года, з пераможнай стаўкай у 5 млн долараў. Аднак продаж не быў завершаны.
  • У чэрвені 2005 года сужэніца Ціма Шоў, брытанскага радыё-ды-джэя на Kerrang! 105,2, прапанавала набыць Lotus Esprit, які належаў Ціму, ў фармаце «Набыць цяпер» па цане ў 50 пэнсаў пасля таго, як яна пачула, як яе сужэнец фліртуе з брытанскае мадэллю. Аўтамабіль быў прададзены за колькі хвілін.
  • У маі 2006 года кітайскі бізнесмен па імені Чжан Чэн набыў знішчальнік былых чэшскіх ВПС МіГ-21 ад прадаўца са Злучанных Штатаў за 24,730 тыс. долараў. Прадавец пад нікам inkgirle адмовіўся даслаць яго ў Кітай. Невядома, чым скончылася ўгода.

Зноскі

Літаратура

  • Байков В. Д., Байков Д. В. Как научиться работать на Интернет-аукционе eBay. — ДМК-Пресс, 2007. — С. 192. — ISBN 5-94074-354-4
  • Сафонова Е. А. Секреты международного аукциона eBay для русских. Домашний бизнес. — М.: «Вильямс», 2008. — С. 144. — ISBN 978-5-8459-1294-7
  • Байков В. Д., Байков Д. В. Современный самоучитель работы на аукционе eBay. — ДМК-Пресс, 2011. — С. 192. — ISBN 978-5-94074-641-6

Спасылкі