Энергія | |
---|---|
Вывучаецца ў | energetics |
ISQ dimension | |
Сімвал велічыні (LaTeX) | і |
External data available at URL | data.europa.eu/euodp/en/… |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | джоўль, электронвольт і kilogram square metre per square second |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энергія | |
---|---|
, | |
Размернасць | |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Дж |
СГС | эрг |
Эне́ргія (грэч. enérgeia — дзейнасць) — здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.
У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).
Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc², дзе c — скорасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прымаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў).
Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).