Невіл Франсіс Мот | |
---|---|
Nevill Francis Mott | |
| |
Дата нараджэння | 30 верасня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1996 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, фізіка цвёрдага цела, сплаў, Паўправаднік і photographic emulsion |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фаўлер |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Невіл Франсіс Мот (сэр) (англ.: Sir Nevill Francis Mott; 30 верасня 1905, горад Лідс, Англія — 8 жніўня 1996, Мілтан-Кінс, Англія) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977), сумесна з Філіпам Андэрсанам і Джонам ван Флекам, «за фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм».
Невіл Мот нарадзіўся ў Лідсе і вучыўся ў каледжы Кліфтана ў Брысталі, а таксама ў каледжы Св. Джона ў Кембрыджы. У 1929 годзе пачынае чытаць лекцыі ў Манчэстарскім універсітэце. Пасля гэтага вяртаецца ў 1930 г. у Кембрыдж ў якасці супрацоўніка і выкладчыка ў каледжы Гонвіл і Кэўс. У 1933 годзе перайшоў у Брыстальскі ўніверсітэт у якасці прафесара тэарэтычнай фізікі.
У 1948 годзе стаў прафесарам фізікі і дырэктарам фізічнай лабараторыі ў Брысталі. У 1954 г. становіцца кавендышскім прафесарам фізікі ў Кембрыджы. Застаецца на гэтай пасадзе да 1971 г. таксама Мот з’яўляўся ў перыяд з 1959 па 1966 год кіраўніком каледжа Гонвіл і Кэўс.
Навуковыя дасягненні Мота ўключаюць тэарэтычнае тлумачэнне ўздзеяння святла на фотаэмульсію, разуменні пераходу рэчыва з металічнага ў неметалічных стан. Яго імем названа паняцце дыэлектрык Мота.
У 1936 годзе Мота абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1957 годзе з’яўляўся прэзідэнтам англійскага Фізічнага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў быў старшынёй Брытанскага аддзялення Пагуошскага руху. Прысвечаны ў рыцары ў 1962 годзе. Працягваў працаваць прыкладна да ўзросту 90 гадоў. У 1995 г. быў узнагароджаны ордэнам Кавалераў Гонару.