Літр | |
---|---|
Абазначэнне адзінкі | l, L, ל', லீ., л, لتر, l, l, л, л, l, l, L, l, l і L |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 0,001 кубічны метр |
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння | 1 cubic decimetre, 1 000 cubic centimetre, 0,1 decalitre і 0,01 hectolitre |
Фізічная велічыня | аб'ём |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літр (л, l, L, ℓ) — адзінка вымярэння аб'ёму, дапушчальная да ўжывання нараўне з адзінкамі СІ.
1 л = 10−3 м³ = 1 дм³ (кубічны дэцыметр) = 10³ см³ (кубічных сантыметраў)
Вытворныя ад літра адзінкі — мілілітр (мл, ml), мікралітр і дэкалітр (dal).
1 мл = 10−3 л = 10−6 м³ = 1 см³
1 дал = 10 л = 10−2 м³
У 1901 годзе рашэннем 3-й Генеральнай канферэнцыі па мерах і вагам літр быў вызначаны як аб’ём 1 кг чыстай вады пры нармальным атмасферным ціску (760 мм рт. сп.) і тэмпературы найбольшай шчыльнасці вады (4 °C). Такім чынам, аб’ём 1 літра быў прыняты за 1,000028 дм³.
У 1964 годзе 12-я Генеральная канферэнцыя па мерах і вагам адмяніла гэтае азначэнне і прыняла, што 1 л = 1 дм³.