Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дэніс Нікалас Марыя Бергкамп | ||||||||||||
Мянушка | Бергі, Нелятучы галандзец, Iceman | ||||||||||||
Нарадзіўся |
10 мая 1969 (55 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | ||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Аякс | ||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэ́ніс Ні́калас Мары́я Бергка́мп (нідэрл.: Dennis Nicolaas Maria Bergkamp, ; нарадзіўся 10 мая 1969, Амстэрдам) — нідэрландскі футбаліст, пазней футбольны трэнер. Спачатку гуляў на пазіцыі паўабаронцы, але потым стаў гуляць асноўнага нападніка, потым перакваліфікоўваўся ў адцягненага форварда. Былы галандскі футбаліст Ян Мюлдэр сказаў, што Дэніс «самы тэхнічны галандзец» у гісторыі. Яго былы партнёр Цьеры Анры сказаў, што Бергкамп — «нападнік мары».
Дэніс дэбютаваў за «Аякс» у 1986 годзе. У 1993 годзе ён перайшоў у «Інтэр». Там Бергкамп прабыў усяго 2 сезоны, а потым перайшоў у «Арсенал», у якім некалькі раз стаў чэмпіёнам Англіі і выйграваў кубак гэтай краіны. У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 1990 годзе і гуляў у ёй 10 гадоў. Ён застаецца трэцім па колькасці галоў за нацыянальную зборную. Прафесійную кар’еру завяршыў у 2006 годзе.
Бергкамп быў улучаны ў спіс 125 лепшых ігракоў, створаны Пеле. Таксама ён лічыцца адным з лепшых ігракоў у гісторыі чэмпіянату Англіі. У 2007 годзе Бергкамп быў улучаны ў Залу славы англійскага футбола , стаўшы такім чынам першым і пакуль што адзіным нідэрландскім футбалістам, які ганараваўся такога.
Бергкамп нарадзіўся ў Амстэрдаме. Ён быў наймалодшым з 4 дзяцей. Рос у рабочым прыгарадзе Амстэрдама ў сям’і сярэдняга класа. Яго бацька быў электрыкам, а таксама гуляў у аматарскіх лігах. Бергкамп названы ў гонар Дэніса Лоу. Дадатковая літара «Н» з’явілася з-за падабенства вымаўлення імя Denis з жаночым імем Denise. Бергкамп быў выхаваны як каталік і часта ў дзяцінстве хадзіў з сям'ёй у царкву. У 12 гадоў Дэніса заўважыў «Аякс» і ён стаў трэнавацца ў яго акадэміі, да гэтага, ён выступаў за каманду «Вілскрахт/СНЛ» і нават гуляў супраць сваёй будучай каманды.
Бергкамп быў выхаваны ў моладзевай сістэме «Аякса» і пачаў свае выступы за клуб у 17 гадоў. Трэнер клуба Ёхан Кройф упершыню паставіў яго ў склад 14 снежня 1986 года ў матчы супраць «Роды» . Гульня скончылася з рахункам 2:0 на карысць «Аякса». Бергкамп забіў свой першы гол за клуб 22 лютага 1987 года ў матчы супраць «Харлема» . «Аякс» выйграў 6:0. Ён згуляў 23 матчы ў сезоне 1986/1987. Таксама ў тым сезоне Бергкамп дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць «Мальмё» ў Кубку ўладальнікаў Кубкаў. «Аякс» выйграў гэты турнір, перамогшы ў фінале «Лакаматыў» з Лейпцыга.
У наступных сезонах Бергкамп зацвердзіўся ў якасці іграка асноўнага складу. З 1989 па 1992 год «Аякс» выйграў 4 тытулы. Бергкамп забіў 29 галоў у 36 гульнях у сезоне 1990/1991. У 1992 годзе «Аякс» выйграў Кубак УЕФА , перамогшы ў фінале «Тарына». Потым — кубак краіны , перамогшы ў фінале «Херэнвен». Бергкамп быў найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Нідэрландаў з 1991 па 1993 год, а таксама атрымліваў званне лепшага іграка года ў 1992 і 1993 гадах. За всю карьеру в «Аяксе» он забил 122 гола в 239 матчах.
Бергкамп быў запатрабаваны на трансферным рынку. Трэнер «Аякса» Кройф параіў яму не выступаць за «Рэал Мадрыд», адну з зацікаўленых у ім камандаў. Бергкамп хацеў гуляць у Італіі. Ён лічыў Серыю А лепшай лігай свету і хацеў перайсці ў «Ювентус» ці «Інтэрнацыянале». 16 лютага 1993 года апошнія пагадзіліся купіць Бергкампа за 7,1 мільёнаў фунтаў.
Бергкамп дэбютаваў за «Інтэр» у матчы супраць «Рэджыны» 29 жніўня 1993 года, а забіў свой першы гол за клуб у гульні супраць «Крэманезэ» ў верасні 1993 года. Але яму было складана гуляць супраць італьянскіх абаронцаў, і ён забіў толькі 7 галоў у лізе. Гэта таксама было злучана з тым, што ў яго не было высакакласнага партнёра па атацы. Ён гуляў з Рубенам Сосай і Сальваторэ Скілачы. У лютым 1994 года клуб звольніў трэнера Асвальда Баньёлі. Яго замяніў Джамп’ера Марыні. «Інтэр» фінішаваў 13-м у серыі А, але выйграў Кубак УЕФА, перамогшы ў фінале «Зальцбург». Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва, а таксама аформіў хэт-трык у матчы супраць бухарэсцкага «Рапіда».
З пачаткам новага сезона кіраўніцтва «Інтэра» прызначыла новага трэнера, Атавіа Б'янкі . Бергкамп правёў сезон млява, галоўным чынам з-за чэмпіянату свету 1994 года. Яму атрымалася забіць пяць галоў у 26 матчах. Таксама ў яго склаліся дрэнныя адносіны з заўзятарамі. Некаторыя італьянскія газеты таксама адзначалі яго дрэнную гульню. «Інтэр» скончыў сезон на шостым месцы ў лізе. Клуб не здолеў адстаяць Кубак УЕФА, «Інтэр» выбыў у першым раўндзе. У лютым 1995 года клуб купіў італьянскі бізнесмен Масіма Мараці, які нацэліўся на абнаўленне складу. З-за куплі Маўрыцыа Ганца Бергкамп страціў месца ў складзе і захацеў пайсці.
У чэрвені 1995 года «Арсенал» набыў Бергкампа за 7,5 мільёнаў фунтаў. Ён стаў першым іграком, падпісаным трэнерам Брусам Рыяхам. Ён дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Мідлсбра». Бергкамп доўга адаптаваўся ў Англіі і забіў свой першы гол толькі пасля 6 матчаў. Гэта адбылося 23 верасня 1995 года ў матчы супраць «Саўтгемптана». За свой першы сезон у Англіі ён згуляў 33 матчы, забіўшы 11 галоў, і дапамог «Арсеналу» выйсці ў Кубак УЕФА.
Прызначэнне Арсена Венгера на пост трэнера «Арсенала» ў верасні 1996 года стала паваротным момантам у кар’еры Бергкампа. Венгер выкарыстоўваў Бергкампа ў якасці цэнтральнага нападніка. У тым сезоне Дэніс аддаў 13 галявых перадач. 24 лістапада Бергкамп забіў пераможны гол у браму «Тотэнхэма». 11 студзеня ў матчы супраць «Сандэрленда» Бергкамп атрымаў сваю першую чырвоную картку ў кар’еры. «Арсенал» скончыў сезон на 3-м месцы.
У наступным сезоне Бергкамп дапамог «Арсеналу» выйграць чэмпіянат і кубак, нягледзячы на тое, што галоўным фаварытам быў «Манчэстэр Юнайтэд». Ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 22 галамі. У матчы супраць «Лестэр Сіці» ў пачатку сезона ён аформіў свой першы хэт-трык за «Арсенал». Трэці гол у тым матчы Бергкамп назваў самым прыгожым голам за «Арсенал». Трэнер «Лестэра» Марцін О’Ніл назваў гэты хэт-трык «лепшым хэт-трыкам, які ён бачыў». У чвэрцьфінале кубка Англіі супраць «Вест Хэм Юнайтэд» Бергкамп быў выдалены і прапусціў тры матчы з-за дыскваліфікацыі. 29 красавіка 1998 года ён атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па сканчэнню сезона ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату паводле версіі ПФА і АФЖ.
У сезоне 1998/1999 «Арсенал» не змог абараніць чэмпіёнства, прайграўшы ў апошнім туры будучаму пераможцу першасці «Манчэстэр Юнайтэд». У кубку Англіі «Арсенал» таксама прайграў у паўфінале «чырвоным д'яблам». Бергкамп забіў 16 галоў. У кубку Англіі Беркгамп біў пенальці ў кампенсаваны час у паўфінале, але яго ўдар парыраваў Петэр Шмейхель. У другім экстра-тайме Раян Гігз забіў пераможны гол.
Сезон 1999/2000 выклікаў расчараванне ў заўзятараў: клуб заняў 2-е месца ў чэмпіянаце і прайграў у фінале кубка УЕФА «Галатасараю» ў серыі пенальці. У міжсезоннасць з «Арсенала» пайшлі Марк Овермарс і Эмануэль Пеці. У 2000 годзе Бергкамп падоўжыў кантракт з «Арсеналам». Нягледзячы на тое, што «Арсенал» купіў некалькіх кваліфікаваных ігракоў, у сезоне 2000/2001 клуб таксама заняў 2-е месца. Пасля з’яўлення Цьеры Анры і Сільвена Вільтора Бергкамп перастаў пастаянна з’яўляцца ў асноўным складзе.
Вы не можаце вінаваціць нікога і абаронцаў за гэты гол. Вы проста павінны прызнаць, што Бергкамп дзеяў хораша
—Бобі Робсан пра гол Бергкампа ў браму «Ньюкасла»
|
У сезоне 2001/2002 «Арсенал» зрабіў залаты дубль. У чэмпіянаце ён у перадапошнім туры перайграў «Манчэстэр Юнайтэд», а ў фінале Кубка Англіі выйграў у «Чэлсі». Бергкамп згуляў 33 матчы і забіў 15 галоў. 27 студзеня 2002 года ў чацвёртым раўндзе кубка ён атрымаў чырвоную картку і быў дыскваліфікаваны на тры матчы (два ў лізе і адзін у кубку). Бергкамп апеляваў адносна гэтага рашэння, але беспаспяхова. Ён выйшаў на поле толькі 3 сакавіка 2002 года ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». У пачатку матча ён забіў прыгожы гол. Венгер назваў той гол неверагодным, дадаўшы: «Гэта быў не толькі прыгожы, але і важны гол». Пад канец сезона ён утварыў звязку з Фрэдзі Юнгбергам.
4 студзеня 2003 года ў кубку Англіі ён забіў свой соты гол за «Арсенал». У тым сезоне клубу не атрымалася захаваць чэмпіёнскі тытул, хоць у сакавіку ў яго быў адрыў ад пераследніка ў 8 ачкоў. Ты не менш яны выйгралі кубак Англіі, перамогшы ў фінале «Саўтгемптан». 20 ліпеня 2003 года Бергкамп падоўжыў кантракт на год. У сезоне 2003/2004 «Арсенал» вярнуў сабе чэмпіёнскі тытул і больш таго, стаў першай камандай за больш за 100 гадоў, якая прайшла ўвесь турнір без паражэнняў. У апошнім матчы сезона супраць «Лестэр Сіці» Бергкамп аддаў галявы пас на Патрыка Віейра, той абыйшоў брамніка і забіў пераможны гол, матч скончыўся з лікам 2:1. Тая каманда была названа непераможнай. Але ў Еўропе «Арсенал» не змог дамагчыся поспеху. Каманда прайграла ў 1/4 фіналу «Чэлсі», нягледзячы на тое, што перад гэтым каманды тройчы сустракаліся ва ўнутраных спаборніцтвах, і пераможцам нязменна заставаўся «Арсенал». Пад канец сезона «Арсенал» падоўжыў кантракт з Бергкампам.
У сезоне 2004/2005 Бергкамп згуляў у 29 матчах «Арсенала». Каманда заняла другое месца, адстаўшы ад «Чэлсі» на 12 ачкоў. 22 жніўня 2004 года ў матчы супраць «Мідлсбра» Бергкамп выйшаў на поле ў якасці капітана. 19 лютага 2005 у матчы кубка Англіі супраць «Шэфілд Юнайтэд» яму паказалі непасрэдную чырвоную картку. З-за гэтага ён прапусціў тры матчы ў чэмпіянаце. У апошнім матчы сезона супраць «Эвертана» Бергкамп стаў іграком матча. Заўзятары хацелі, каб Бергкамп падоўжыў кантракт на год. Пасля фінальнага матча кубка Англіі, у якім у серыі пенальці «Арсенал» перамог «Манчэстэр Юнайтэд», ён падоўжыў кантракт.
У апошнім сезоне Бергкампа «Арсенал» заняў 4-е месца. У матчы першага тура Лігі чэмпіёнаў ён забіў гол, выйдучы на замену. Паядынак супраць «Вест Бромвіч Альбіёна», які адбыўся 15 красавіка 2006, быў прысвечаны Бергкампу. Фанатам, якія прышлі на «Хайберы» , падарылі футболкі Бергкампа. У другім тайме ён выйшаў на замену і на 89-й хвіліне забіў гол — апошні ў кар’еры. 7 мая Дэніс узяў удзел у таварыскім футбольным матчы, згуляным на «Хайберы», гэта гульня стала апошняй у яго кар’еры. Бергкамп застаўся на лаўцы запасных у фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны».
22 ліпеня 2006 года Бергкамп згуляў свой развітальны матч, у якім «Арсенал» сустракаўся з яго былым клубам, «Аяксам». Старт матча даў розыгрыш мяча з удзелам Бергкампа, яго бацькі і сына. У першым тайме гулялі дзейныя ігракі клубаў (на баку «Аякса» ўзяў удзел будучы капітан «Арсенала» Томас Вермален), а ў другім — іх легенды. Прыкладам, за «Арсенал»: Райт , Віейра, Овермарс, Пеці і Дэвід Сімэн , а за «Аякс»: Марка ван Бастэн, Дані Блінд , Ёхан Кройф, Франк і Рональд дэ Буры. «Арсенал» выйграў матч з рахункам 2:1 дзякуючы галам Анры і Нванква Кану . Клас-Ян Хюнтэлар, які забіў першы гол у матчы, стаў першым іграком, які забіў на новым стадыёне «Арсенала» «Эмірэйтс».
Кар’ера ў моладзевай зборнай у Бергкампа працягвалася ўсяго 1 год. Ён дэбютаваў у матчы супраць моладзевай зборнай СССР 21 сакавіка 1989 года. Матч скончыўся з рахункам 1:0 у карысць СССР. У кваліфікацыі да Еўра-1990 ён згуляў свой апошні матч за «маладзёжку» супраць зборнай Ісландыі , Нідэрланды прайгралі з рахункам 3:2. У сваёй групе каманда Бергкампа заняла трэцяе месца, усяго на адно ачко абыйдучы Фінляндыю , групу выйграла зборная ФРГ .
Бергкамп дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў у матчы супраць Італіі 26 верасня 1990 года, калі ён выйшаў на замену замест Франка дэ Бура. Ён забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць зборнай Грэцыі 21 лістапада 1990 года. Бергкамп паехаў са зборнай на Еўра-1992, дзе забіў тры галы і стаў найлепшым бамбардзірам. Зборная Нідэрландаў выляцела ў паўфінале, прайграўшы будучым пераможцам турніру Даніі. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 1994 года Бергкамп забіў 5 галоў і быў улучаны ў склад на фінальную частку турніру. На групавой стадыі мундыяля ён забіў гол у браму зборнай Марока, а таксама ў 1/8 фіналу — Ірландыі. У 1/4 фіналу ён забіў свой трэці гол на турніры Бразіліі, але каманда прайграла з лікам 2:3. На Еўра-1996 Бергкамп забіў адзін гол у браму каманды Швейцарыі падчас групавога этапу, а таксама аддаў галявую перадачу на Патрыка Клюйверта ў матчы супраць Англіі. Зборная Нідэрландаў выляцела ў 1/4 фіналу, прайграўшы па пенальці зборнай Францыі.
9 лістапада 1996 года ў матчы супраць Уэльса Бергкамп аформіў свой першы хет-трык за зборную. Нідэрланды занялі першае месца ў сваёй групе і выйшлі на мундыяль 1998 года. Дэніс забіў тры галы за турнір, у тым ліку адзін з самых прыгожых галоў чэмпіянату ў матчы супраць Аргенціны; Франк дэ Бур зрабіў на яго доўгую перадачу, ён двума дотыкамі абгуляў Раберта Аялу і прыцэльна ўдарыў у дальні вугал. Гэты гол Бергкамп ахрысціў як «лепшы ў кар’еры». Таксама гэты мяч дазволіў яму абагнаць Фаса Вілкеса па колькасці галоў за зборную. У паўфінале Нідэрланды прайгралі па пенальці зборнай Бразіліі. Бергкамп увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату свету.
9 кастрычніка 1999 года ў матчы супраць Бразіліі Бергкамп забіў свой апошні гол за зборную. Паколькі Нідэрланды былі краінай-гаспадыняй Еўра-2000, ім не трэба было праходзіць кваліфікацыю і яны лічыліся галоўнымі фаварытамі. У паўфінале галандцы прайгралі Італіі. Пасля паразы Бергкамп абвясціў пра свой сыход са зборнай, вырашыўшы засяродзіцца на сваёй клубнай кар’еры. У чэрвені 2003 года Патрык Клюйверт абагнаў Бергкампа ў спісе лепшых бамбардзіраў зборнай за ўсю гісторыю нацыянальнай каманды.
Матчы і галы Дэніса Бергкампа за моладзевую зборную Нідэрландаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
№ | Дата | Сапернік | Лік | Галы | Спаборніцтва |
1 | 21 сакавіка 1989 | СССР | 0 : 1 | - | Таварыскі матч |
2 | 10 кастрычніка 1989 | Ісландыя | 2 : 3 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1990 |
Матчы і галы Дэніса Бергкампа за зборную Нідэрландаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
№ | Дата | Сапернік | Лік | Галы | Спаборніцтва |
1 | 26 верасня 1990 | Італія | 0 : 1 | - | Таварыскі матч |
2 | 17 кастрычніка 1990 | Партугалія | 0 : 1 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 |
3 | 21 лістапада 1990 | Грэцыя | 2 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да Еўра-1992 |
4 | 19 снежня 1990 | Мальта | 8 : 0 | 2 | Кваліфікацыя да Еўра-1992 |
5 | 13 сакавіка 1991 | Мальта | 1 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 |
6 | 17 красавіка 1991 | Фінляндыя | 2 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 |
7 | 11 верасня 1991 | Польшча | 1 : 1 | 1 | Таварыскі матч |
8 | 16 кастрычніка 1991 | Партугалія | 1 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1992 |
9 | 4 снежня 1991 | Грэцыя | 2 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да Еўра-1992 |
10 | 12 лютага 1992 | Партугалія | 0 : 2 | - | Таварыскі матч |
11 | 27 мая 1992 | Аўстрыя | 3 : 2 | 1 | Таварыскі матч |
12 | 30 мая 1992 | Уэльс | 4 : 0 | - | Таварыскі матч |
13 | 5 чэрвеня 1992 | Францыя | 1 : 1 | - | Таварыскі матч |
14 | 12 чэрвеня 1992 | Шатландыя | 1 : 0 | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1992 |
15 | 15 чэрвеня 1992 | СНД | 0 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 1992 |
16 | 18 чэрвеня 1992 | Германія | 3 : 1 | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1992 |
17 | 22 чэрвеня 1992 | Данія | 2 : 2 (4 : 5) | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1992 |
18 | 9 верасня 1992 | Італія | 2 : 3 | 2 | Таварыскі матч |
19 | 23 верасня 1992 | Нарвегія | 1 : 2 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
20 | 14 снежня 1992 | Польшча | 2 : 2 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
21 | 24 лютага 1993 | Турцыя | 3 : 1 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
22 | 28 красавіка 1993 | Англія | 2 : 2 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
23 | 9 чэрвеня 1993 | Нарвегія | 0 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
24 | 22 верасня 1993 | Сан-Марына | 7 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
25 | 13 красавіка 1993 | Англія | 2 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
26 | 17 лістапада 1993 | Польшча | 3 : 1 | 2 | Кваліфікацыя да ЧС-1994 |
27 | 19 студзеня 1994 | Туніс | 2 : 2 | - | Таварыскі матч |
28 | 23 сакавіка 1994 | Шатландыя | 1 : 0 | - | Таварыскі матч |
29 | 20 красавіка 1994 | Ірландыя | 0 : 1 | - | Таварыскі матч |
30 | 1 чэрвеня 1994 | Венгрыя | 7 : 1 | 2 | Таварыскі матч |
31 | 12 чэрвеня 1994 | Канада | 3 : 0 | 1 | Таварыскі матч |
32 | 20 чэрвеня 1994 | Саудаўская Аравія | 2 : 1 | - | Чэмпіянат свету 1994 |
33 | 25 чэрвеня 1994 | Бельгія | 0 : 1 | - | Чэмпіянат свету 1994 |
34 | 29 чэрвеня 1994 | Марока | 2 : 1 | 1 | Чэмпіянат свету 1994 |
35 | 4 ліпеня 1994 | Ірландыя | 2 : 0 | 1 | Чэмпіянат свету 1994 |
36 | 9 ліпеня 1994 | Бразілія | 2 : 3 | 1 | Чэмпіянат свету 1994 |
37 | 12 кастрычніка 1994 | Нарвегія | 1 : 1 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 |
38 | 22 лютага 1995 | Партугалія | 0 : 1 | - | Таварыскі матч |
39 | 29 сакавіка 1995 | Мальта | 4 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да Еўра-1996 |
40 | 6 верасня 1995 | Беларусь | 1 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 |
41 | 15 лістапада 1995 | Нарвегія | 3 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 |
42 | 13 снежня 1995 | Ірландыя | 2 : 0 | - | Кваліфікацыя да Еўра-1996 |
43 | 24 красавіка 1996 | Германія | 0 : 1 | - | Таварыскі матч |
44 | 29 мая 1996 | Кітай | 2 : 0 | - | Таварыскі матч |
45 | 4 чэрвеня 1996 | Ірландыя | 3 : 1 | 1 | Таварыскі матч |
46 | 10 чэрвеня 1996 | Шатландыя | 0 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 1996 |
47 | 13 чэрвеня 1996 | Швейцарыя | 2 : 0 | 1 | Чэмпіянат Еўропы 1996 |
47 | 18 чэрвеня 1996 | Англія | 1 : 4 | - | Чэмпіянат Еўропы 1996 |
48 | 22 чэрвеня 1996 | Францыя | 0 : 0 (4 : 5) | - | Чэмпіянат Еўропы 1996 |
49 | 31 жніўня 1996 | Бразілія | 2 : 2 | - | Таварыскі матч |
51 | 9 лістапада 1996 | Уэльс | 7 : 1 | 3 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 |
52 | 14 снежня 1996 | Бельгія | 3 : 0 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 |
53 | 26 лютага 1997 | Францыя | 1 : 2 | 1 | Таварыскі матч |
54 | 29 сакавіка 1997 | Сан-Марына | 4 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1998 |
55 | 30 красавіка 1997 | Сан-Марына | 6 : 0 | 2 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 |
56 | 6 верасня 1997 | Бельгія | 3 : 1 | 1 | Кваліфікацыя да ЧС-1998 |
57 | 11 кастрычніка 1997 | Турцыя | 0 : 0 | - | Кваліфікацыя да ЧС-1998 |
58 | 13 чэрвеня 1998 | Бельгія | 0 : 0 | - | Чэмпіянат свету 1998 |
59 | 20 чэрвеня 1998 | Рэспубліка Карэя | 5 : 0 | 1 | Чэмпіянат свету 1998 |
60 | 25 чэрвеня 1998 | Мексіка | 2 : 2 | - | Чэмпіянат свету 1998 |
61 | 29 чэрвеня 1998 | Сербія і Чарнагорыя | 2 : 1 | 1 | Чэмпіянат свету 1998 |
62 | 4 ліпеня 1998 | Аргенціна | 2 : 1 | 1 | Чэмпіянат свету 1998 |
63 | 7 ліпеня 1998 | Бразілія | 1 : 1 (2 : 4) | - | Чэмпіянат свету 1998 |
64 | 11 ліпеня 1998 | Харватыя | 1 : 2 | - | Чэмпіянат свету 1998 |
65 | 10 кастрычніка 1998 | Перу | 2 : 0 | - | Таварыскі матч |
66 | 13 кастрычніка 1998 | Гана | 0 : 0 | - | Таварыскі матч |
67 | 10 лютага 1999 | Партугалія | 0 : 0 | - | Таварыскі матч |
68 | 31 сакавіка 1999 | Аргенціна | 1 : 1 | - | Таварыскі матч |
69 | 4 верасня 1999 | Бельгія | 5 : 5 | - | Таварыскі матч |
70 | 9 кастрычніка 1999 | Бразілія | 2 : 2 | 1 | Таварыскі матч |
71 | 13 лістапада 1999 | Чэхія | 1 : 1 | - | Таварыскі матч |
72 | 26 красавіка 2000 | Шатландыя | 0 : 0 | - | Таварыскі матч |
73 | 28 мая 2000 | Румынія | 2 : 1 | - | Таварыскі матч |
74 | 4 чэрвеня 2000 | Польшча | 3 : 1 | - | Таварыскі матч |
75 | 11 чэрвеня 2000 | Чэхія | 1 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 |
76 | 16 чэрвеня 2000 | Данія | 3 : 0 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 |
77 | 21 чэрвеня 2000 | Францыя | 3 : 2 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 |
78 | 25 чэрвеня 2000 | Сербія і Чарнагорыя | 6 : 1 | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 |
79 | 29 чэрвеня 2000 | Італія | 0 : 0 (1 : 3) | - | Чэмпіянат Еўропы 2000 |
Пасля сыходу з футбола Бергкамп настойваў, што не будзе трэнерам. Ён адхіліў прапанову «Арсенала» стаць іх скаўтам, сказаўшы, што ён хоча больш часу праводзіць з сям'ёй. Тым не менш Бергкамп прайшоў курс трэнерскай падрыхтоўкі для былых нідэрландскіх футбалістаў. Паколькі Бергкамп панічна баяўся лётаць на самалёце, яму дазволілі навучацца пад кіраўніцтвам Арсена Венгера замест таго, каб наведваць урокі ў Зейсце. Пасля завяршэння гэтых курсаў ён стаў памагатым Ёхана Нескенса у другой зборнай Нідэрландаў. Бергкамп вярнуўся ў «Аякс», каб трэнаваць дзіцячыя і юніёрскія каманды. Пасля прызначэння Франка дэ Бура на пост галоўнага трэнера «аяксідаў» Бергкамп стаў памагатым трэнера юнацкай каманды.
У жніўні 2011 года Бергкамп стаў асістэнтам дэ Бура.
Клуб | Сезон | Ліга | Кубак | Еўракубкі | Усяго | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | ||
Аякс | 1986/1987 | 14 | 2 | 5 | 0 | 4 | 0 | 23 | 2 |
1987/1988 | 25 | 5 | 1 | 0 | 6 | 1 | 32 | 6 | |
1988/1989 | 30 | 13 | 3 | 3 | 1 | 0 | 34 | 16 | |
1989/1990 | 25 | 8 | 2 | 1 | 1 | 0 | 28 | 9 | |
1990/1991 | 33 | 25 | 3 | 1 | - | - | 36 | 29 | |
1991/1992 | 30 | 24 | 3 | 0 | 11 | 6 | 44 | 30 | |
1992/1993 | 28 | 26 | 4 | 4 | 8 | 3 | 40 | 33 | |
Усяго | 185 | 103 | 21 | 9 | 31 | 10 | 237 | 122 | |
Інтэрнацыянале | 1993/1994 | 31 | 8 | 13 | 9 | 11 | 8 | 55 | 25 |
1994/1995 | 21 | 3 | 3 | 1 | 2 | 1 | 26 | 5 | |
Усяго | 52 | 11 | 16 | 10 | 13 | 9 | 81 | 30 | |
Арсенал | 1995/1996 | 33 | 11 | 8 | 5 | - | - | 41 | 16 |
1996/1997 | 29 | 12 | 4 | 2 | 1 | 0 | 34 | 14 | |
1997/1998 | 28 | 16 | 11 | 5 | 1 | 1 | 40 | 22 | |
1998/1999 | 29 | 12 | 8 | 3 | 3 | 1 | 40 | 16 | |
1999/2000 | 28 | 6 | 0 | 0 | 11 | 4 | 39 | 10 | |
2000/2001 | 25 | 3 | 5 | 1 | 5 | 1 | 35 | 5 | |
2001/2002 | 33 | 9 | 6 | 2 | 7 | 3 | 46 | 14 | |
2002/2003 | 29 | 4 | 7 | 1 | 5 | 2 | 41 | 7 | |
2003/2004 | 28 | 4 | 4 | 1 | 6 | 0 | 38 | 5 | |
2004/2005 | 29 | 8 | 5 | 0 | 4 | 0 | 38 | 8 | |
2005/2006 | 24 | 2 | 3 | 0 | 4 | 1 | 31 | 3 | |
Усяго | 312 | 87 | 61 | 20 | 47 | 13 | 425 | 120 | |
Усяго за кар’еру | 552 | 201 | 98 | 39 | 91 | 32 | 741 | 272 |
Зборная | Год | Адборачныя матчы ЧЕ | Фінальныя матчы ЧЕ | Адборачныя матчы ЧС | Фінальныя матчы ЧС | Таварыскія матчы | Усяго | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | ||
Нідэрланды | 1990 | 3 | 3 | - | - | - | - | - | - | 1 | 0 | 4 | 1 |
1991 | 4 | 1 | - | - | - | - | - | - | 1 | 1 | 5 | 2 | |
1992 | - | - | 4 | 3 | 2 | 1 | - | - | 5 | 3 | 10 | 7 | |
1993 | - | - | - | - | 6 | 4 | - | - | 2 | 1 | 8 | 4 | |
1994 | 1 | 0 | - | - | - | - | 5 | 3 | 5 | 3 | 11 | 6 | |
1995 | 4 | 1 | - | - | - | - | - | - | 1 | 0 | 5 | 1 | |
1996 | - | - | 4 | 1 | 2 | 4 | - | - | 4 | 1 | 8 | 2 | |
1997 | - | - | - | - | 4 | 3 | - | - | 1 | 1 | 5 | 4 | |
1998 | - | - | - | - | - | - | 7 | 3 | 2 | 0 | 9 | 3 | |
1999 | - | - | - | - | - | - | - | - | 5 | 1 | 6 | 1 | |
2000 | - | - | 5 | 0 | - | - | - | - | 3 | 0 | 8 | 0 | |
Усяго за кар’еру | 11 | 5 | 13 | 4 | 14 | 12 | 12 | 6 | 30 | 11 | 79 | 37 |
Бергкамп жанаты з Хенрытай Розендаль. Яны пажаніліся 16 чэрвеня 1993 года. У пары чацвёра дзяцей: Эстэль Дэбора, Дэніс Мітчэл, Ясмін Наомі і Шафран Рыта. Яго пляменнік Роланд Бергкамп у наш час гуляе за «Спарту». Падчас гульні за «Арсенал» Бергкамп навучаўся ва ўніверсітэце Бата машынабудаванню і атрымаў статус бакалаўра.
Яго лепшы сябар — Марк Овермарс, з якім ён гуляў у «Арсенале». Часам Марка нават крытыкавалі за тое, што ён увесь час пасуе толькі на Бергкампа.
Мянушка «Нелятучы галандзец» Бергкамп атрымаў з-за боязі лётаць. У 1989 годзе ў авіякатастрофе загінуў блізкі сябар Бергкампа Вірджэл Юманкхан. Сам Дэніс толькі выпадкова не аказаўся на гэтым рэйсе. Хоць ён не адчуваў дыскамфорту ад знаходжання на борце самалёта, усё змянілася ў 1994 годзе, калі зборная Нідэрландаў ляцела ў ЗША для таго, каб узяць удзел у чэмпіянаце свету. Журналіст, які ляцеў разам з камандай, пажартаваў, што ў яго ў торбе бомба, Бергкамп адмовіўся лётаць на самалётах, яму надавалася псіхалагічная дапамога.
З-за гэтага «Арсенал» і зборная Нідэрландаў часта на выязных матчах абыходзіліся без яго. У некаторых выпадках Бергкамп падарожнічаў на аўтамабілі ці аўтобусе, але моцна стамляўся ў дарозе. У лютым 2001 перад матчам з ліёнскім «Алімпікам» Арсен Венгер прызнаў, што вандраванні Бергкампа на цягніку і машыне выклікаюць яго турботу з-за таго негатыўнага эфекту, які яны аказваюць.
У акадэміі «Аякса» Бергкамп выхоўваўся ў духу татальнага футбола . Там ён паспеў паспрабаваць сябе на ўсіх пазіцыях, апроч брамніка, і за кошт гэтага Бергкамп навучыўся лепш праходзіць абаронцаў. У гэтай акадэміі ўсе ўзроставыя групы гулялі па схеме 4-3-3, якая дазваляла ігракам бязбольна змяняць пазіцыю на больш атакоўную. Напачатку кар’еры ён тры гады гуляў на правым флангу, перш чым перайсці ў цэнтр нападу. У «Інтэры» ён гуляў цэнтральнага нападніка, але не змог наладзіць адносіны з партнёрам Рубенам Сосай і пазней зваў яго эгаістам. Калі Бергкамп далучыўся да «Арсенала», ён стаў гуляць у звязку з Іянам Райтам, а пазней з Нікаля Анелька і Цьеры Анры. Прыход Овермарса ў якасці асістэнта дапамог яму ў сезоне 1997/1998 забіць 7 галоў у 7 матчах. Гэтак жа было з Фрэдзі Юнбергам у сезоне 2001/2002.
На працягу гульнявой кар’еры Бергкампа звалі «несумленным» і «брудным» іграком, хоць яго трэнер Арсен Венгер аспрэчваў гэта. У інтэрв'ю «The Times» у 2004 годзе ён сказаў, што ў футболе трэба быць псіхалагічна вытрыманым і не весціся на грубіянства і правакацыі з боку саперніка, дадзены ўрок Дэніс засвоіў падчас выступу за «Інтэр». Пра сваю агрэсію Бергкамп казаў, што яна выходзіць з расчаравання.
Бергкамп мае патрэбу ў мінімальнай колькасці дотыкаў, каб забіць. Часам яму трэба толькі адзін, калі іншым трэба два ці тры. Арсен Венгер
|
Бергкамп атрымаў шмат узнагарод падчас сваёй гульнявой кар’еры. Ён двойчы фінішаваў на трэцім месцы ў конкурсе Ігрок года ФІФА і быў занесены Пеле ў спіс ФІФА 100. У 1991 і 1992 гадах Бергкамп быў найлепшым іграком чэмпіянату Нідэрландаў, а таксама з сезона 1990/1991 па сезон 1992/1993 быў найлепшым бамбардзірам турніру. У сезоне 1997/1998 ён быў названы футбалістам года паводле версіі як ПФА, так і АФЖ, і ўвайшоў у каманду года. У зборнай Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам Еўра-1992 і быў занесены ў сімвалічную зборную чэмпіянату свету 1998 года.
У красавіку 2007 года Бергкамп быў занесены ў залу славы англійскага футбола, а таксама быў на другім месцы ў спісе лепшых ігракоў «Арсенала» за ўсю гісторыю. У 2013 годзе ў гонар Дэніса была ўзведзена статуя. Вось поўны спіс яго ўзнагарод:
У якасці асістэнта галоўнага трэнера
{{cite news}}
: Невядомы параметр |deadlink=
ігнараваны (прапануецца |url-status=
) (даведка); Невядомы параметр |deadurl=
ігнараваны (прапануецца |url-status=
) (даведка)
{{cite news}}
: Невядомы параметр |deadlink=
ігнараваны (прапануецца |url-status=
) (даведка); Невядомы параметр |deadurl=
ігнараваны (прапануецца |url-status=
) (даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)