Джэніфер Лопес | |
---|---|
англ.: Jennifer Lopez | |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1969 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | David Lopez |
Маці | Guadalupe Rodriguez |
Муж | Marc Anthony, Cris Judd, Ojani Noa і Бен Афлек |
Дзеці | Emme Muñiz і Maximilian David Anthony |
Прафесія | кінаактрыса, кінапрадзюсар, танцоўшчыца, кінарэжысёр, харэограф, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, тэлеактрыса, мадэльер, аўтабіёграф, рэстаратар, выканаўчы прадзюсар, актрыса агучвання, тэлепрадзюсар, мадэль |
Кірунак | электронная танцавальная музыка, рытм-н-блюз, поп-музыка, лацінская музыка і хіп-хоп |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000182 |
jenniferlopez.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэніфер Лін Афлек, па нараджэнні Лопес (англ.: Jennifer Lynn Lopez, ісп.: Jennifer Lynn López; нар. 24 ліпеня 1969), або Джэй Ло (англ.: J.Lo) — амерыканская спявачка, актрыса, танцоўшчыца, мадэльер і прадзюсар.
Шлях у шоу-бізнесе пачала ў пачатку 1990-х гадоў танцоўшчыцай у камедыйным тэлешоу In Living Color і дамаглася шырокага прызнання як актрыса пасля выхаду ў 1995 годзе экшн-фільма «Грашовы цягнік». Джэніфер Лопес дасягнула поспеху ва ўсіх прафесійных амплуа: яна адна з самых паспяховых спявачак свайго пакалення; адна з самых высокааплатных галівудскіх актрыс; прызнаны ўзор стылю і таленавітая бізнесвумен, якая здолела звярнуць сваю папулярнасць у паспяховы фэшн-брэнд J. Lo; акрамя таго, яна адна з самых багатых жанчын сусветнага шоу-бізнесу і адна з самых уплывовых іспанамоўных асоб свету.