Чэлсі | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва |
Футбольны клуб «Чэлсі» (англ.: Chelsea Football Club) |
|||
Мянушкі |
Пенсіянеры (англ.: The Pensioners) Сінія (англ.: The Blues) |
|||
Заснаваны | 10 сакавіка 1905 | |||
Горад | Лондан, Англія | |||
Стадыён |
Стэмфард Брыдж, Лондан Умяшчальнасць: 41 631 |
|||
Уладальнік | Тод Болі | |||
Прэзідэнт | Тод Болі | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 12 месца | |||
Сайт | chelseafc.com/en (англ.) | |||
|
«Чэлсі» (англ.: Chelsea F.C.) — англійскі футбольны клуб з горада Лондан. Названы па імені лонданскага раёна Чэлсі, зблізку якога размешчаны хатні стадыён «Стэмфард Брыдж».
Заснаваны ў 1905 годзе і быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай Лігі 1 чэрвеня 1905 года. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе, каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне.
Уладальнікам каманды да 25 мая 2022 года з’яўляўся вядомы расійскі бізнесмен Раман Абрамовіч. Заўзятары «Чэлсі» у сувязі з гэтым фактам нярэдка выконвалі песню «Калинка-малинка» падчас футбольных матчаў.
19 студзеня 2008 года Чэлсі атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-лізе («Чэлсі» — «Бірмінгем Сіці» 1:0).
У 2012 годзе клуб святкаваў сваё найбольшае дасягненне — перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.
Асноўная форма — сінія кашулі і трусы з белымі гетрамі. Эмблема — цырыманіяльны сіні леў, трымальны кій; дадзеная версія эмблемы была прынятая ў 2005.