Смітсанаўскі інстытут

Смітсанаўскі інстытут
Smithsonian Institution
Тып Навукова-даследчы і адукацыйны інстытут
Год заснавання 10 жніўня 1846
Заснавальнікі James Smithson і Джоэл Робертс Пойнсет
Размяшчэнне ЗША
Сфера дзейнасці Адукацыя
Прыбытак
  • 1,6 млрд $ (2019)
Даччыныя арганізацыі Smithsonian American Art Museum, National Museum of the American Indian, National Museum of African Art, National Portrait Gallery, Hirshhorn Museum and Sculpture Garden, Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя, Smithsonian Environmental Research Center, Cooper Hewitt, Smithsonian Design Museum, National Museum of Natural History, National Museum of American History, Smithsonian Folkways Recordings, Anacostia Community Museum, Smithsonian Center for Folklife and Cultural Heritage, Freer Gallery of Art, Arthur M. Sackler Gallery, National Museum of African American History and Culture, Смітсанаўскі Нацыянальны заалагічны парк, Нацыянальны музей паветраплавання і астранаўтыкі, Smithsonian Institution Archives, Renwick Gallery, Woodrow Wilson International Center for Scholars, National Postal Museum, Archives of American Art, Smithsonian Conservation Biology Institute, Smithsonian Marine Station at Fort Pierce, Museum Conservation Institute, Smithsonian Libraries and Archives, Smithsonian Latino Center, Smithsonian Asian Pacific American Center, Folkways Records, Arts and Industries Building, Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі, Smithsonian Scientific Diving Program, Smithsonian Tropical Research Institute, Smithsonian Institution Scholarly Press, Smithsonian Institution Press, Smithsonian-Mason School of Conservation, Smithsonian Books, Smithsonian Enterprises, Archives of American Gardens, National Museum of Asian Art, Smithsonian Gardens і Smithsonian Field Book Project
Вэб-сайт si.edu

Смітсанаўскі інстытут (англ.: Smithsonian Institution) — навукова-даследчы і адукацыйны інстытут у ЗША і комплекс музеяў, які належыць яму. Заснаваны 10 жніўня 1846 года актам Кангрэса ЗША. Афіцыйна лічыцца дзяржаўнай установай, фінансуецца ўрадам ЗША, прыватнымі ахвярадаўцамі, а таксама за кошт выдавецкай і камерцыйнай дзейнасці (галоўным чынам, выпуск развіваючых і навучальных гульняў, праграм, відэаматэрыялаў, продаж сувеніраў). Большасць устаноў знаходзіцца ў Вашынгтоне.

Сваю назву інстытут атрымаў у гонар англійскага вучонага Джэймса Смітсана, які памер бяздзетным і адпісваў увесь свой стан на «заснаванне ўстановы ў ЗША, якая будзе служыць развіццю і распаўсюджванню ведаў».

Гісторыя

Смітсанаўскі інстытут — адукацыйны і навукова-даследчы інстытут і звязаны з ім музейны комплекс, самае буйное ў свеце сховішча экспанатаў, музейных каштоўнасцей і артэфактаў. У склад інстытута ўваходзяць 19 музеяў, заапарк, 9 навукова-даследчых цэнтраў, а таксама 156 музеяў, якія з'яўляюцца філіяламі Смітсанаўскага інстытута. З іх 10 музеяў знаходзяцца на Нацыянальнай алеі.

Свайму ўзнікненню Смітсанаўскі інстытут абавязаны Джэймсу Смітсану — англійскаму вучонаму, хіміку і мінералогу, які ўключыў Злучаныя Штаты ў сваё завяшчанне другімі ў спісе пасля пляменніка. У выпадку, калі пляменнік паміраў бяздзетным, увесь стан вучонага пераходзіў да ўрада Злучаных Штатаў, які павінен быў распарадзіцца ім на «павелічэнне і распаўсюджванні ведаў». Прычына, па якой Смітсан зрабіў амерыканскую нацыю сваім спадчыннікам, так і засталася невядомай, але ўрад ЗША, пасля смерці ў 1835 годзе пляменніка вучонага, прыклаў максімум сіл для таго, каб абараніць аспрэчваную сваякамі спадчыну і прывезці яе ў Амерыку — роўна 104960 залатых манет, 8 шылінгаў і 7 пенсаў, што ў пераліку на сучасны курс складае больш за 10 мільярдаў долараў.

Лёс стану Смітсана, пасля доўгіх спрэчак (вучоны не выказаў дакладна, на што павінны пайсці грошы), быў вырашаны — 10 жніўня 1846 года быў падпісаны акт аб заснаванні Смітсанаўскага інстытута, у які павінны былі б уваходзіць музей, бібліятэка, а таксама калекцыя прадметаў гісторыі, навукі і мастацтва і правядзенне даследчай праграмы. У 1901 годзе ў будынку, які на сённяшні дзень з'яўляецца інфармацыйным цэнтрам для ўсіх, хто наведвае музей, былі пахаваны рэшткі і самога Смітсана, прывезеныя з Англіі.

25 лютага 2020 года Смітсанаўскі інстытут перадаў 2,8 млн. выяў прадметаў з музейных калекцый у грамадскі набытак.

Музеі Смітсанаўскага інстытута

Нацыянальная алея

Вашынгтон, акруга Калумбія

Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк

Шанцілі, штат Вірджынія

Ліесбург, штат Вірджынія

Кембрыдж, штат Масачусетс

Сярэбраны Узгорак, Мэрыленд

Віргінія, ЗША

Панама

Зноскі

  1. https://www.charitynavigator.org/ein/530206027 Праверана 4 лютага 2022.
  2. https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-american-art-museum
  3. https://siarchives.si.edu/history/national-museum-american-indian
  4. https://siarchives.si.edu/history/national-museum-african-art
  5. https://siarchives.si.edu/history/national-portrait-gallery
  6. https://siarchives.si.edu/history/hirshhorn-museum-and-sculpture-garden
  7. https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-astrophysical-observatory
  8. https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-environmental-research-center
  9. https://siarchives.si.edu/history/cooper-hewitt-national-design-museum
  10. https://siarchives.si.edu/history/national-museum-natural-history
  11. https://siarchives.si.edu/history/national-museum-american-history
  12. https://siarchives.si.edu/history/anacostia-community-museum
  13. https://siarchives.si.edu/history/freer-gallery-art
  14. https://siarchives.si.edu/history/arthur-m.-sackler-gallery
  15. https://siarchives.si.edu/history/national-museum-african-american-history-and-culture
  16. https://siarchives.si.edu/history/national-zoological-park
  17. https://siarchives.si.edu/history/national-air-and-space-museum-and-udvar-hazy-center
  18. https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-institution-archives
  19. https://siarchives.si.edu/history/museums
  20. https://siarchives.si.edu/history/national-postal-museum
  21. https://siarchives.si.edu/history/archives-american-art
  22. https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-conservation-biology-institute-scbi
  23. https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-marine-station-fort-pierce
  24. https://siarchives.si.edu/history/museum-conservation-institute
  25. https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-institution-libraries
  26. а б https://siarchives.si.edu/history/smithsonian-research-centers
  27. https://siarchives.si.edu/history/arts-and-industries-building
  28. GRID Release 2018-11-14 — 2018-11-14 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.7346852
  29. Scilit Праверана 24 сакавіка 2020.
  30. Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 24 сакавіка 2020.
  31. https://siarchives.si.edu/collections/siris_sic_1178 Праверана 24 сакавіка 2020.
  32. https://smconservation.gmu.edu/about-us/ Праверана 6 ліпеня 2020.
  33. https://gardens.si.edu/collections/archives/ Праверана 9 верасня 2020.
  34. smithsonianmag.com

Спасылкі