П’ер Тэяр дэ Шардэн

П’ер Тэяр дэ Шардэн
фр.: Pierre Teilhard de Chardin
Дата нараджэння 1 мая 1881(1881-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1955(1955-04-10) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Emmanuel Teilhard de Chardin
Род дзейнасці багаслоў, палеантолаг, пісьменнік, палеаантраполаг, каталіцкі святар, геолаг, філосаф, навуковы калекцыянер, stretcher bearer
Навуковая сфера філасофія, багаслоўе, pastoral care, антрапалогія, філасофская антрапалогія, Christian philosophy і геалогія
Навуковая ступень доктар навук[d] (1922)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Marcellin Boule
Кірунак еўрапейская філасофія
Асноўныя інтарэсы палеанталогія, антрапалогія, філасофія, каталіцкая тэалогія
Значныя ідэі Пункт Амега, наасфера
Аказалі ўплыў Анры Бергсан
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары-Жазеф П'ер Тэяр дэ Шардэн (Pierre Teilhard de Chardin; 1 мая 1881, замак Сарсена каля г. Клермон-Феран, Францыя10 красавіка 1955) — французскі філосаф, тэолаг і палеантолаг. Член Парыжскай АН (1950).

Біяграфічныя звесткі

3 1899 член Таварыства Ісуса (ордэн езуітаў). Скончыў езуіцкую семінарыю на в-ве Джэрсі (1907), святар (1911). 3 1913 у Інстытуце палеанталогіі чалавека пры Музеі натуральнай гісторыі ў Парыжы. 3 1920 прафесар Каталіцкага ўніверсітэта ў Парыжы (у 1926 абвінавачаны ў антыдактрынальнасці і адхілены ад выкладання). 3 1923 удзельнічаў у палеанталагічных экспедыцыях у Манголіі, Паўднёва-Заходнім Кітаі, Індыі, Бірме, Яве і інш. Адзін з першаадкрывальнікаў сінантрапа, знойдзенага ім у 1929 каля Пекіна. Даследаваў трацічную і раннечацвярцічную фаўну і антрапагенез на тэрыторыі Паўднёвай Азіі.

Светапогляд

У цэнтры яго філасофіі — праблема чалавека як біялагічнай і надбіялагічнай (свядомай) істоты; выступаў за аб'яднанне ідэалізму і матэрыялізму ў выглядзе «фенаменалогіі», якая б улічвала і ўнутраны, і вонкавы бакі свету. Эвалюцыю Зямлі разглядаў як трансфармацыю найперш псіхічную, што тлумачыў наяўнасцю ў зямной матэрыі элементарнай свядомасці. У развіцці свету вылучаў 3 этапы: пераджыццё (узнікненне нежывой прыроды), жьццё (спантаннае развіццё жывой прыроды і разгалінаванне жывёльнага свету), з'яўленне чалавека (вырашальная стадыя ў эвалюцыі Зямлі, якая паклала пачатак наагенезу). Сцвярджаў, што, як зліццё аднаклетачных прывяло да прагрэсу жывой прыроды, так і чалавецтва павінна рухацца да духоўнага аб'яднання, «мегасінтэзу» індывідаў, нацый і рас. Эвалюцыйны падыход характэрны і для яго тэалагічных поглядаў: разглядаў стварэнне свету Богам не як адзіначасны акт, а як бесперапынны працэс. На яго думку, чалавек на шляху да Бога павінен не ўхіляцца ад паўсядзённасці, а актыўна ператвараць рэчаіснасць у адпаведнасці з Божай ідэяй «адухаўлення матэрыі».

Вучэнне П. Тэяр дэ Шардэна — тэярдызм — атрымала масавую папулярнасць як альтэрнатыва неатамізму — афіцыйнай дактрыне рымска-каталіцкай царквы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Marie Joseph Pierre Teilhard de chardin // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Schäfer J. Pierre Teilhard de Chardin // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  3. а б Тейяр де Шарден Пьер // Большая советская энциклопедия: / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. Pierre Teilhard de Chardin // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б https://www.geosoc.fr/propos-html/historique/presidents-de-la-sgf/64-presidents-sgf/1084-marie-joseph-pierre-teilhard-de-chardin.html
  6. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 27 лютага 2024.
  7. а б https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-t.html

Літаратура

  • Кісялёва, Н. Г. Тэяр дэ Шардэн / Н. Г. Кісялёва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Беларуская энцыклапедыя; рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) . Т. 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 572, с. — ISBN 985-11-0263-6. — С. 151.