Нямецкі музей | |
---|---|
Заснаваны | 28 чэрвеня 1903 |
Заснавальнік | Oskar von Miller |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Museumsinsel 1, 80538 München |
Дырэктар | Wolfgang M. Heckl |
deutsches-museum.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкі музей дасягненняў натуральных навук і тэхнікі (ням.: Deutsches Museum von Meisterwerken der Naturwissenschaft und Technik), або Нямецкі музей (Deutsches Museum) — найбуйнейшы музей прыродазнаўства і тэхнікі, знаходзіцца ў Мюнхене. Каля 28 000 экспанатаў, якія прадстаўляюць больш 50 галін навукі. Калекцыі экспанатаў са свету тэхнікі і прыродазнаўства аглядаюць штогод больш за паўтара мільёна чалавек.
Нямецкі музей ставіць сваёй мэтай распаўсюджванне ў найбольш нагляднай, даступнай і зразумелай для неспецыялістаў.
Заснаваны па ініцыятыве Оскара фон Мілера (1855—1934) 28 чэрвеня 1903 года на гадавым агульным сходзе Саюза нямецкіх інжынераў як «музей шэдэўраў прыродазнаўства і тэхнікі». Экспазіцыя была адкрыта ў 1906 годзе ў часовых памяшканнях. Першыя экспанаты складаліся з матэматычна-фізічных калекцый з Баварыі.
У 1906 годзе быў закладзены падмурак будынка музея на востраве на рацэ Ізар. Новы будынак на Музейным востраве адкрыўся ў 1925 годзе. У 1932 годзе быў адкрыты будынак бібліятэкі, а ў 1935 годзе — Кангрэсу.
Пасля моцнага разбурэння ў вайну музей быў зноў адкрыты ў 1948 годзе, у наступныя гады неаднаразова павялічваўся. У 1992 годзе як філіял музея была адкрытая авіяцыйная зала Шляйсхайм на найстарэйшым з захаваных аэрадромаў Германіі. У 1995 годзе быў заснаваны Нямецкі музей Бона як філіял музея для адлюстравання развіцця навукі і тэхнікі ў Германіі пасля 1945 года. У 2003 годзе першая зала транспартнага цэнтра Нямецкага музея пераехала на ўзгорак Тэрэзы.