| |||||
Вонкавы від простага рэчыва | |||||
---|---|---|---|---|---|
Радыеактыўны метал |
|||||
Уласцівасці атама | |||||
Імя, сімвал, нумар | Набелій / Nobelium (No), 102 | ||||
Атамная маса (малярная маса) |
259,1009 а. а. м. (г/моль) | ||||
Электронная канфігурацыя | 5f14 7s2 | ||||
Радыус атама | 285 пм | ||||
Хімічныя ўласцівасці | |||||
Электраадмоўнасць | 1,3 (шкала Полінга) | ||||
Электродны патэнцыял |
No←No3+ -1,2В No←No2+ -2,5В |
||||
Ступені акіслення | 3, 2 | ||||
Энергія іанізацыі (першы электрон) |
640(6,63) кДж/моль (эв) | ||||
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |||||
Тэмпература плаўлення | 1100 K |
Набелій, таксама Нобелій (лац.: Nobelium) No — штучны радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 102; адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 9 ізатопаў з масавымі лікамі 251—259. Першыя надзейныя звесткі пра ізатопы 251No-256No атрыманы ў 1963-67 гадах Г. М. Флёравым і супрацоўнікамі. Найбольш устойлівы ізатоп 259No (перыяд паўраспаду 60 мінут) сінтэзаваны ў 1970 годзе ў ЗША. Названы ў гонар Альфрэда Нобеля.