Марыа Маліна | |
---|---|
ісп.: Mario Molina | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 2020 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, інжынер, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джордж Клод Пайментэл |
Член у | |
Узнагароды |
Нобелеўская прэмія па хіміі (1995) прэмія Уіларда Гібса (1998) Volvo Environment Prize (2000, 2004) прэмія Макса Планка (1994) прэмія Гейнца (2003) honorary doctorate from the Pontifical Catholic University of Peru ганаровы доктар Універсітэта Маямі (11 мая 2001) Polanyi Medal (2012) Great Immigrants Award (2009) |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мáрыа Маліна (ісп.: José Mario Molina-Pasquel y Henríquez; 19 сакавіка 1943, Мехіка, Мексіка — 7 кастрычніка 2020, Мехіка, Мексіка) — мексіканскі хімік, адзін з найбольш вядомых даследчыкаў азонавых дзірак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за работы аб ролі газападобных галагенаалканаў у памяншэнні азонавага пласта Зямлі. Ён падзяліў прэмію з Шэрвудам Роўландам і Паўлем Крутцэнам. Ён — адзін з трох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з Мексікі, разам з Альфонса Гарсіяй Роблесам і Актавіа Пасам.
Марыа Маліна скончыў прыватную школу Institut auf dem Rosenberg у Швейцарыі, затым Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі ў 1965 годзе са ступенню бакалаўра ў хімічнай інжынерыі, далей да 1967 года вучыўся ва Універсітэце Фрайбурга (Фрайбург), а ў 1972-м скончыў дысертацыю па хіміі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Маліна і Шэрвуд Роўланд паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы. З 2004 года Маліна працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега.