Люк Мантанье

Люк Мантанье
фр.: Luc Antoine Montagnier
Дата нараджэння 18 жніўня 1932(1932-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2022(2022-02-08) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Dorothea Ackerman
Дзеці Jean-Luc Montagnier, Francine Montagnier і Anne-Marie Montagnier
Род дзейнасці біёлаг, вірусолаг, даследчык, прафесар, малекулярны біёлаг
Навуковая сфера вірусалогія, малекулярная біялогія, immunobiology, immunodeficiency і Вірус імунадэфіцыту чалавека
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Commander of the National Order of Merit

Прафесар-эмерыт

вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў (1973)

Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў (1963, 1964)

прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях (2000)

прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні (1986)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1987)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне медыцыны (1993)

Прэмія Кёрбера (1986)

прэмія Шэеле (1986)

Dr A.H. Heineken Prize for Medicine (1994)

Нацыянальная Зала славы вынаходнікаў (2004)

Прэмія Японіі (1988)

член Еўрапейскай арганізацыі малекулярнай біялогіі

honorary doctor of Saint Joseph University (2011)

ганаровы доктар Балонскага ўніверсітэта (1989)

ганаровы доктар Універсітэта імя Бар-Ілана (2011)

Honorary doctor of the University of Liège

honorary doctor of the Aristotle University of Thessaloniki

ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта

ганаровы доктар Універсітэта Лаваля

honorary doctor of the University of Bucharest

ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта

Louis-Jeantet Prize for Medicine (1986)

прэмія фонду Уорэна Альперта (1997)

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люк Антуан Мантанье (фр.: Luc Antoine Montagnier; 18 жніўня 1932, Шабры, Францыя — 8 лютага 2022, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі вірусолаг, кавалер ордэна Ганаровага легіёна, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года, якую ён падзяліў з Харальдам цур Хаузенам і Франсуазай Барэ-Сінусі. Разам з Барэ-Сінусі адкрыў ў 1983 годзе рэтравірус ВІЧ, які выклікае сіндром набытага імуннага дэфіцыту ў чалавека.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 жніўня 1932 года ў горадзе Шабры каля Тура ў сям’і бухгалтара. Яго бацька быў энтузіястам навукі і па выхадных займаўся эксперыментаваннямі ў склепе ўласнага дома. Мантанье скончыў каледж Шатэеро і ў 1953 годзе скончыў Універсітэт Пуацье, дзе атрымаў эквівалент бакалаўра ў натуральных навуках. Праз два гады ён скончыў Універсітэт Парыжа са ступенню магістра. Затым ён працаваў асістэнтам на факультэце навук у Сарбоне і выкладаў на кафедры фізіялогіі, дзе ў 1960 годзе абараніў дысертацыю. У тым жа годзе Мантанье атрымаў пасаду ў Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS), але вырашыў паехаць у Вялікабрытанію на навуковую стажыроўку, дзе працаваў тры з паловай гады ў Карсхэлтане.

Разам з Сандэрсам Мантанье вывучаў вірусную РНК і выявіў, што ў выніку рэплікацыі адналанцуговай РНК можа ўтварацца двухланцуговая. Гэта з’яўляецца неабходным крокам у наступнай адваротнай транскрыпцыі і ўтварэнні ДНК, што дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў генны матэрыял клеткі гаспадара. Гэта з’явілася важным адкрыццём вірусалогіі таго часу.

З 1963 па 1965 Мантанье працаваў у Інстытуце вірусалогіі ў Глазга (Шатландыя) з Янам Мак-Ферсанам, дзе ў 1964 годзе выявіў, што агар, гелепадобны эктракт з чырвоных водарасцей, з’яўляецца выдатным субстратам для культывавання ракавых клетак. Гэтая методыка стала класічнай у даследаваннях анкагенаў і клетачнай трансфармацыі.

У 19651972 гадах Мантанье быў дырэктарам лабараторыі ў Інстытуце радыя (цяпер Інстытут Кюры). У 1972 годзе ён заснаваў і стаў дырэктарам аддзела віруснай анкалогіі ў Інстытуце Пастэра.

Асноўным навуковым напрамкам Мантанье стала даследаванне рэтравірусаў як патэнцыйнай прычыны развіцця рака. Рэтравірусы, якія ўтрымліваюць сваю генетычную інфармацыю ў выглядзе РНК, утрымліваюць фермент зваротную транскрыптазу, якая сінтэзуе ДНК з РНК. Гэта дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў клетку гаспадара, але для ўласнага размнажэння вірус прымушае клетку гаспадара праліферыроваць, выклікаючы ўтварэнне злаякаснай пухліны. Акрамя гэтага, Мантанье ў супрацоўніцтве з Эдвардам дэ Меерам і Жаклін дэ Меер вылучыў іРНК інтэрферону, які з’яўляецца першым процівірусным бар’ерам арганізма. У далейшым гэта дазволіла пракланаваць гены інтэрферонаў і атрымаць іх у колькасцi, дастатковай для іх даследавання.

У 1983 годзе Мантанье і калегі апублікавалі працу, у якой расшыфравалі новы вірус, названы імі LAV («вірус, асацыяваны з лімфадэнапатыяй»), пазней названы HIV (ВІЧ). За гэта Мантанье і яго калега Барэ-Сінусі ў 2008 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па медыцыне. Аднак гэта прысуджэнне выклікала рознагалоссі ў навуковай супольнасці, бо адначасова і незалежна з французскай групай вірус быў адкрыты амерыканцам Робертам Гало.

Памёр 8 лютага 2022 года.

Зноскі

  1. http://www.nndb.com/people/530/000176999/
  2. Luc Montagnier // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Le professeur Luc Montagnier est mort / D. Alfon — 2022. — 139959 экз. — ISSN 0335-1793; 1766-0556; 2262-4767 Праверана 10 лютага 2022.
  4. Cousin M. Le professeur Luc Montagnier, prix Nobel de médecine, est décédéSchibsted, 2022. — ISSN 1632-1022 Праверана 10 лютага 2022.
  5. https://www.knaw.nl/en/awards/laureaten-en/dr-a-h-heinekenprijs-voor-de-geneeskunde/luc-montagnier-1933-frankrijk
  6. http://www.prnewswire.com/news-releases/nobel-prize-winner-to-address-cam-medical-conference-in-virginia-146817865.html
  7. Le professeur Luc Montagnier est mort — 2022. Праверана 10 лютага 2022.
  8. Fichier des personnes décédées Праверана 13 сакавіка 2022.
  9. https://www.francesoir.fr/societe-sante/hommage-au-pr-montagnier
  10. http://www.nytimes.com/1992/07/22/world/doctors-find-aids-like-disease-without-hiv-virus-is-growing.html
  11. http://www.nytimes.com/2012/03/12/world/asia/12iht-educlede12.html?pagewanted=all
  12. а б https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/nobel-laureate-luc-montagnier-dead/2022/02/10/e317c046-b6d5-11e8-94eb-3bd52dfe917b_story.html
  13. а б в https://elpais.com/diario/2008/10/12/sociedad/1223762403_850215.html
  14. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  15. https://www.ladepeche.fr/2021/11/29/lepidemie-de-sida-en-dix-dates-cles-9959498.php
  16. https://www.cnrs.fr/fr/personne/luc-montagnier
  17. а б в г д е https://www.nndb.com/people/530/000176999/
  18. а б https://www.lanouvellerepublique.fr/chatellerault/chatellerault-le-college-descartes-sera-reconstruit
  19. https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-de-l-Academie-des-sciences-/-M/luc-montagnier.html
  20. https://members.euro-acad.eu/#memberList
  21. https://people.embo.org/profile/luc-montagnier
  22. https://www.ae-info.org/ae/User/Montagnier_Luc
  23. https://acamedbai.org.ar/2017/integrantes/
  24. https://www.academie-medecine.fr/communique-commun-des-academies-de-medecine-et-de-pharmacie-sur-les-propos-de-luc-montagnier-sur-les-vaccinations/
  25. https://www.lhistoire.fr/le-comité-audin-les-intellectuels-contre-la-torture-en-algérie
  26. Во Франции умер нобелевский лауреат Люк Монтанье, открывший ВИЧ