Леланд Хартвел | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, біёлаг, выкладчык універсітэта, біяхімік |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1998) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1995) Alfred P. Sloan, Jr. Prize (1991) прэмія Мэсры (2000) Rosenstiel Award (1992) Leopold Griffuel Prize (2000) Keith R. Porter Lecture (1995) Dickson Prize in Science (1996) Mendel Medal (2001) |
Леланд (Лі) Хартвел (англ.: Leland H. (Lee) Hartwell; нар. 30 кастрычніка 1939, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі навуковец, прэзідэнт і дырэктар Анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана (Сіэтл). Узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне 2001 года за адкрыццё генаў, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі клеткавага цыклу, і ўклад у яго даследаванне.
Хартвел скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут у 1961 годзе. Спачатку ён абраў фізіку, але неўзабаве апынуўся настолькі захоплены адкрыццём структуры ДНК, што заняўся біялогіяй. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1965—1968 гадах працаваў у Каліфарнійскім універсітэце, пасля чаго пераехаў у Вашынгтонскі ўніверсітэт.
У 1970 і 1971 гадах у ходзе эксперыментаў на дражджах (Saccharomyces cerevisiae) Хартвел адкрыў гены дрожджаў, якія адказваюць за цыкл клеткавага дзялення. Мутацыі ў аналагічных генах ў чалавека могуць выклікаць анкалагічныя захворванні. У 1987 Хартвел стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук. У 1996 годзе ён перайшоў у Анкалагічны даследчы цэнтр Фрэда Хатчынсана, у наступным годзе стаў яго прэзідэнтам і дырэктарам. У 1998 годзе атрымаў прэмію Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.
У 2001 годзе Леланд Хартвел разам з Цімаці Хантам і Полам Нерсам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі за «адкрыццё ключавых рэгулятараў клеткавага цыклу».