Жан Мецэнжэ | |
---|---|
фр.: Jean Metzinger | |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1956 (73 гады) ці 1 лістапада 1956 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, ілюстратар, тэарэтык мастацтва, мастацкі крытык, пісьменнік, мастак-гравёр |
Жанр | неаімпрэсіянізм, партрэт, фігуратывізм, нацюрморт, анімалістыка, фігурка, бытавы жанр і пейзаж |
Мастацкі кірунак | салонны кубізм і кубізм |
Уплыў на | Клод Ажэро |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Мецэнжэ (фр.: Jean Metzinger; 24 чэрвеня 1883, Нант — 3 лістапада 1956, Парыж) — французскі мастак. Прайшоў творчы шлях ад неаімпрэсіянізму праз фавізм да кубізму.
Дзяцінства і юнацтва Жана Мецэнжэ прайшлі ў Нанце. У 1903 годзе, ва ўзросце дваццаці гадоў, ён прыязджае ў Парыж, каб вывучаць медыцыну. Неўзабаве інтарэсы яго змяніліся, і ён вырашае стаць мастаком. У Парыжы Мецэнжэ пасябраваў з мастаком Раберам Дэланэ і паэтам Максам Жакобам, які пазнаёміў яго з Гіёмам Апалінерам. У Апалінера Мецэнжэ сустракаецца з Жоржам Бракам, Пабла Пікаса і Хуанам Грысам. У 1910 і 1911 гадах мастак выстаўляе свае працы ў Салоне Незалежных, разам з Дэланэ, Альберам Глезам і Фернанам Лежэ. У 1912 годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў гурта «Залатое сячэнне» (Section d’Or) і, сумесна з Глезам, піша мастацкі маніфест «Пра кубізм» («Du Cubisme»).
У пачатку XX стагоддзя праходзілі шматлікія выстаўкі прац Ж. Мецэнжэ — у Восеньскім салоне (1911, 1913), Galerie de la Boétie (1912) і галерэі Berthe Weil (1913) у Парыжы, у галерэі Der Sturm (1913) у Берліне, у «Montross Gallery» (1916) у Нью-Ёрку і інш. Міжнародная вядомасць і прызнанне Мецэнжэ як мастака раслі, ён атрымаў прапанову працаваць у парыжскіх мастацкіх акадэміях «Académie de la Palette» і «Académie Arenius». У час Першай сусветнай вайны мастак быў прызваны ў армію. Пасля завяршэння баявых дзеянняў вяртаецца ў Парыж, дзе і жыве да канца жыцця (за выключэннем знаходжання ў Бандоле да 1943 гады падчас акупацыі Францыі немцамі). У 1950—1953 гадах мастак выкладаў у парыжскай «Académie Frochot».