Дэлавэр | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Delaware | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Our Delaware | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 7 снежня 1787 | ||||
Кіраўнік | Джон Карні | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
18 м | ||||
Часавы пояс | EDT і зона Амерыка/Нью-Ёрк | ||||
Код ISO 3166-2 | US-DE | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэлавэр (англ.: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША, на ўзбярэжжы аднайменнага заліва Атлантычнага акіяна. Вядомы як «Першы штат», бо з 13 калоній, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калоніі штатамі), Дэлавэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 снежня 1787 года.
На поўначы Дэлавэр мяжуе з Пенсільваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылендам. З усходу штат амываецца водамі Атлантычнага акіяна і эстуарый ракі Дэлавэр залівам Дэлавэр. Да Дэлавэра таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім боку дэльты ракі Дэлавэр, якія ў сваю чаргу, мяжуюць з Нью-Джэрсі.
Самы вялікі горад штата — Уілмінгтан, сталіца — Довер.