Дэвід Вайнленд | |
---|---|
англ.: David J. Wineland | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | оптыка, квантавая механіка |
Месца працы |
NIST, Універсітэт штата Каларада |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Норман Рамзей |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Фрэдэрыка Айвса (2004) прэмія Герберта Вальтэра (2009) медаль Бенджаміна Франкліна (2010) лекцыя імя Вольфганга Паўля (2013) William F. Meggers Award (1990) I. I. Rabi Award (1998) Samuel Wesley Stratton Award (2003) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэвід Вайнленд (англ.: David J. Wineland; нар. 24 лютага 1944 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Сержам Арошам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Дэвід Вайнленд нарадзіўся 24 лютага 1944 года ў сталіцы штата Вісконсін Мілуокі. У 1961 годзе ён скончыў школу Энсіна, размешчаную ў Сакрамента. У 1965 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ён атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1970 годзе ў Гарвардскім універсітэце — ступень PhD. Яго дысертацыя была прысвечана мазерам на атамарным дэйтэрыі. Пасля гэтага Вайнленд працаваў у групе Ханса Георга Дэмельта ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1975 годзе Вайнленд уладкаваўся ў Нацыянальнае Бюро Стандартаў, цяпер інстытут NIST у Боўлдэры. Сферай яго даследаванняў з’яўлялася оптыка і, у прыватнасці, лазернае астуджэнне іонаў у квадрупольных іонных пастках з наступным выкарыстаннем захопленых іонаў для выканання квантавых вылічэнняў.
Вайнленд з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскага аптычнага таварыства. У 1992 годзе ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.