Джон Крыстафер Уэлс | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, эсперантыст, эсперантолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фанетыка і эсперанта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Joseph Desmond O'Connor |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Крыстафер Уэлс (англ.: John Christofer Wells. John C. Wells; 11 сакавіка 1939, Бутл, Ланкашыр, Англія) — брытанскі лігвіст, фанетыст, выкладчык эсперанта. Ганаровы доктар Універсітэтскага каледжа Лондана.
Яго маці была англічанкай, а бацька паходзіў з Паўднёвай Афрыкі. У Джона Уэлса было двое малодшых братоў. Ва ўзросце 16 гадоў Уэлс вывучыў эсперанта.
Паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, у 1960 годзе атрымаў там ступень бакалаўра, а ў 1964 — магістра. Таксама вучыўся ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра, а ў 1971 — доктарскую ступень.
Яго найбольш вядомыя публікацыі Accents of English, The Sounds of the IPA, Lingvistikaj Aspektoj de Esperanto, і слоўнік вымаўленняў Longman Pronunciation Dictionary. Ён з'яўляецца аўтарам англійска-эсперантскага слоўніка і вынаходнікам фанетычнага алфавіта ASCII X-SAMPA.
Прэзідэнт Сусветнай эсперанта-асацыяцыі (1985—1995), Міжнароднай фанетычнай асацыяцыі (2003—2007). Да 2006 года працаваў ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана.