Георг Кантар

Георг Кантар
ням.: George Cantor
Дата нараджэння 3 сакавіка 1845(1845-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1918(1918-01-06) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Vally Cantor
Род дзейнасці матэматык, філосаф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя мностваў і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1867) і габілітаваны доктар (2008)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрнст Эдуард Кумер і Карл Веерштрас
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гео́рг Ка́нтар (ням.: Georg Ferdinand Ludwig Philipp Cantor; 3 сакавіка 1845, Санкт-Пецярбург — 6 студзеня 1918, Гале (Заале)) — нямецкі матэматык. Ён найбольш вядомы як стваральнік тэорыі мностваў, якая стала краевугольным каменем у матэматыцы. Кантар увёў паняцце ўзаемна-адназначнай адпаведнасці паміж элементамі мностваў, даў вызначэнне бясконцага і цалкам-упарадкаванага мностваў і даказаў, што рэчаісных лікаў «больш», чым натуральных. Тэарэма Кантара, фактычна, сцвярджае існаванне «бясконцасці бясконцасцей». Ён вызначыў паняцці кардынальных і парадкавых колькасцей і іх арыфметыку. Яго праца ўяўляе вялікую філасофскую цікавасць, пра што і сам Кантар добра ведаў.

Тэорыя Кантара пра трансфінітныя колькасці першапачаткова была ўспрынята настолькі нелагічнай, парадаксальнай і нават шакавальнай, што натыкнулася на рэзкую крытыку з боку матэматыкаў-сучаснікаў, у прыватнасці, Леапольда Кронекера і Анры Пуанкарэ; пазней — Германа Вейля і Лёйтзена Браўэра, а Людвіг Вітгенштэйн выказаў пярэчанні філасофскага плана (гл. Спрэчкі аб тэорыі Кантара). Некаторыя хрысціянскія багасловы (асабліва прадстаўнікі неатамізму) убачылі ў працы Кантара выклік унікальнасці абсалютнай бясконцасці прыроды Бога, прыраўнаваўшы аднойчы тэорыю трансфінітных колькасцей і пантэізм. Крытыка яго прац была часам вельмі агрэсіўная: так, Пуанкарэ зваў яго ідэі «цяжкай хваробай», якая паражае матэматычную навуку; а ў публічных заявах і асабістых выбрыках Кронекера ў адрас Кантара мільгалі часам такія эпітэты, як «навуковы шарлатан», «адрачэнец» і «разбэшчвальнік моладзі». Праз дзесяцігоддзі пасля смерці Кантара, Вітгенштэйн з гаркатой адзначаў, што матэматыка «стаптана ўздоўж і папярок разбуральнымі ідыёмамі тэорыі мностваў», якое ён адхіляе як «блазнерства», «смяхотнае» і «памылковае». Прыступы дэпрэсіі, якія перыядычна паўтараліся з 1884 года і давеку Кантара, некаторы час ставілі ў віну яго сучаснікам, якія занялі залішне агрэсіўную пазіцыю, але цяпер лічыцца, што гэтыя прыступы, магчыма, былі праявай біпалярнага разладу.

Рэзкай крытыцы супрацьстаялі сусветная вядомасць і ўхваленне. У 1904 годзе Лонданскае каралеўскае таварыства ўзнагародзіла Кантара Медалём Сільвестра, вышэйшай узнагародай, якую яно магло дараваць. Сам Кантар верыў у тое, што тэорыя трансфінітных колькасцей была паведамлена яму звыш. У свой час, абараняючы яе ад крытыкі, Давід Гільберт адважна заявіў: «Ніхто не выганіць нас з раю, які заснаваў Кантар».

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Georg Cantor // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Кантор Георг // Большая советская энциклопедия: / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Кантор Георг // Большая советская энциклопедия: / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Б. Галеркин Кантор, Георг // Еврейская энциклопедияСПб.: 1911. — Т. 9. — С. 244.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 3 сакавіка 2018.
  7. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 3 сакавіка 2018.
  8. Біяграфічны матэрыял у гэтым артыкуле заснаваны на кнізе Dauben (1979). Дадатковымі карыснымі крыніцамі з’яўляюцца Grattan-Guinness (1971); Purkert, Ilgauds (1985).
  9. Dauben 2004, p. 1.
  10. Dauben, 1977, p. 86; Dauben, 1979, pp. 120 & 143.
  11. Dauben, 1977, p. 102.
  12. Dauben 1979, p. 266.
  13. Dauben 2004, p. 1. See also Dauben 1977, p. 89 15n.
  14. Rodych, 2007.
  15. Dauben 1979, p. 280:"…the tradition made popular by blamed Kronecker’s persistent criticism and Cantor’s inability to confirm his continuum hypothesis" for Cantor’s recurring bouts of depression.
  16. Dauben 2004, p. 1. Text includes a 1964 quote from psychiatrist Karl Pollitt, one of Cantor’s examining physicians at Halle Nervenklinik, referring to Cantor’s mental illness as «cyclic manic-depression».
  17. Dauben 1979, p. 248
  18. Dauben 2004, pp. 8, 11 & 12-13.
  19. Hilbert 1926; see Reid 1996, p. 177

Спасылкі

  • Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Георг Кантар (англ.) у архіве MacTutor.