Вальтэр Герман Нернст

Вальтэр Герман Нернст
ням.: Walther Nernst
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1864(1864-06-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1941(1941-11-18) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Emma Lohmeyer
Род дзейнасці хімік, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень (1887) і габілітаваны доктар (1889)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Friedrich Kohlrausch
Член у
Узнагароды
Сайт nernst.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальтэр Герман Нернст (ням.: Walther Hermann Nernst; 25 чэрвеня 1864, Брызен — 18 лістапада 1941, Обер-Цыбеле) — нямецкі фізік і фізікахімік, адзін са стваральнікаў фізічнай хіміі. Член Берлінскай АН (1905), Лонданскага каралеўскага таварыства (1932). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1920) «у прызнанне яго работ па тэрмадынаміцы».

Скончыў Вюрцбургскі ўніверсітэт у 1887 годзе. З 1891 года прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1902—1933 прафесар і адначасова дырэктар Інстытута хіміі (1905-22), Інтсытута фізікі (1924-33) Берлінскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па фізіцы нізкіх тэмператур, тэрмадынаміцы, тэорыі раствораў, хімічнай кінетыцы, электрахіміі. Сфармуляваў трэці закон тэрмадынамікі (тэарэма Нернста), адкрыў адну з тэрмамагнітынчых з'яў (эфект Нернста-Этынгсгаўзена). Распрацаваў дыфузійную тэорыю гетэрагенных хімічных рэакцый на мяжы падзелу фаз (1904). Атрымаў ураўненне залежнасці электроднага патэнцыялу ад тэрмадынамічнай актыўнасці ўдзельнікаў электрахімічных рэакцыі.

Зноскі

  1. а б Walther Hermann Nernst // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Walther Hermann Nernst // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2024.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.

Літаратура