Іаган Штраус (бацька)

Іаган Штраус
ням.: Johann Strauss
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя ням.: Johann Strauß
Дата нараджэння 14 сакавіка 1804(1804-03-14)
Месца нараджэння Вена
Дата смерці 25 верасня 1849(1849-09-25) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Franz Borgias Strauss
Маці Barbara Strauss
Жонка Maria Anna Streim
Дзеці Josef Strauss, Іаган Штраус і Eduard Strauss
Музычная дзейнасць
Педагог Michael Pamer і Ignaz von Seyfried
Прафесія скрыпач, кампазітар, дырыжор
Інструменты альт
Жанры класічная музыка
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёган або Іаган Штра́ус (бацька) (ням. Johann Strauß, 14 сакавіка 1804, Вена — 25 верасня 1849, Вена) — аўстрыйскі кампазітар, скрыпач і дырыжор. Родапачынальнік музычнай дынастыі Штраусаў. Трое яго сыноў — Іаган, Ёзэф і Эдуард — таксама сталі вядомымі кампазітарамі. Спадчына кампазітара налічвае 251 твораў (з іх 152 вальсы). Гэта спадчына была беражліва захавана яго сынам Іаганам Штраусам-малодшым і выдадзена ў 1889 годзе ў Лейпцыгу.

Працы

Некаторыя з напісаных ім твораў:

  • Вальсы (152): Жыццё — гэта танец (Das Leben ein Tanz), Вальс галубак (Taüberl-Walzer), Вальс Венскай душы (Wiener-Gemüths-Walzer), Песня Дуная (Donau-Lieder), Дэманы (Mephistos Hollenrufe), Тальёні-вальс (Taglioni-Walzer), Вальс Баядэрак (Bajaderen-Walzer), Электрычныя іскры (Elektrische Funken), Збавіцель ад усіх клопатаў (SorgenBrecher), Венскі вальс (Der Wiener Walzer).
  • Полькі (14) і Галопы (29): Галоп уздыхаў (Seufzer-Galopp), Галоп-Качуча (Cachuca-Galopp), Індыйскі галоп (Indianer-Galopp), Полька-Катэнька (Kathinka-Polka).
  • Кадрылі (34): Кадрыля Венскага карнавала (Wiener-Carnevals-Quadrille), Юбілейная кадрыля (Jubel-Quadrille), Кадрыля Муз (Musen-Quadrille).
  • Маршы (16): Трыўмфальны Аўстрыйскі марш (Triumph-Marsch Österreichischer), Парадны марш (Defilir-Marsch), Марш Радэцкага (Radetzky-Marsch).

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Strauß, Johann I. Vater // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 39. — S. 327.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. а б geni.com — 2006.
  4. Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
    Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    «Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

    — Адказ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Спасылкі